Заці́тава Слабада́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 7 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Мінска, каля шашы Мінск — Бабруйск, пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач.

Гісторыя

Ранняя гісторыя Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 годзе ў вёсцы было 28 двароў. У канцы XVIII стагоддзя вёска Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць С. 100—101..

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя адносілася да маёнтка Пухавічы ўласнасці Ваньковічаў.

Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі прыпісная царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была школа 1-й ступені, працавала 2 настаўнікі, было каля 70 вучняў. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні і ваўначоска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У канцы 1950-х гадоў у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына».

Насельніцтва 1870 год — 103 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 70 двароў, 369 жыхароў 1908 год — 87 двароў, 529 жыхароў 1917 год — 104 двары, 531 жыхар 1960 год — 549 жыхароў 1971 год — 170 двароў, 511 жыхароў 1997 год — 183 двары, 519 жыхароў 2002 год — 179 двароў, 517 жыхароў 2009 год — 414 жыхароў 2019 год — 390 жыхароў

Інфраструктура Эканоміка і медыцына Ёсць аддзяленне сувязі, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт.

Культура і адукацыя Пачатковая школа, бібліятэка, дом культуры.

Вядомыя асобы Алесь Карлюкевіч (нар. 1964)— беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст. Мікалай Свірыдаў (нар. 1950) — навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў Магіла ахвяр нацызму

Крыніцы

Літаратура

Алесь Карлюкевич. За Титовкою — Слобода // Беларусь сегодня, 2009-06-6 Карлюкевіч А. М. За Цітаўкаю — Слабада: Краязнаўчы нарыс. — Мн., Пейто, 1997. С. 40 Карлюкевіч А. М. Зацітава Слабада: краязнаўчы нарыс. Выд. 2-е, дап. і дапрац.. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2007. С. 59

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна