Анук Эмэ (сапраўднае імя Франсуаза Сарэя Дрэйфус; , ) — адна з самых папулярных французскіх кінаактрыс 1950-1960-х гадоў.

Біяграфія Выхоўвалася ў яўрэйскай сям’і акцёраў, дачка Анры Дрэйфуса і Жэнеўевы Сарэя.

Акцёрскаму майстэрству і танцам вучылася ў драматычнай школе «Bauer-Therond». Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ ( — каханая, любімая) для здымак у сваім першым фільме ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947). Атрымала вядомасць праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — сяброўку Амедэа Мадыльяні ў фільме «Манпарнас, 19». Актрысу заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў карціны — «Салодкае жыццё» і «Восем з паловай». У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола».

Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, Жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). За гэту ролю яна атрымала «Залаты глобус», і была намінавана на «Оскар» за лепшую жаночую ролю.

У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася.

З 1949 па 1978 гады была чатыры разы замужам: Эдуард Зэмерман, Нікас Папатакіс, П’ер Барух, англійскі акцёр Альберт Фіні. Экс-мачаха англійскага фолк-музыканта Саймана Фіна.

У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.

Часопіс «Empire» змясціў яе ў спіс «100 самых сексуальных зорак у гісторыі кінематографа».

Фільмаграфія 1958 — «Манпарнас, 19» — Жанна Эбютэрн 1959 — «Падарожжа» — эпізод 1960 — «Салодкае жыццё» — Мадалена 1963 — «Восем з паловай» — Луіза Ансельмі 1966 — «Мужчына і жанчына» — Ганна Гацье

Зноскі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»