Зіно́вічы (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 59 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Пружаны, за 144 км ад Брэста. Праз вёску працякае рака Зэльвянка.

Гісторыя За расійскім часам — у Зэльзінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. 428 дзесяцін зямлі.

5 лютага 2010 года вёска ўключаная ў склад аграгарадка Зеляневічскі.

Насельніцтва 1997 год — 247 жыхароў, 110 двароў.

Інфраструктура Філіял РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга „Зеляневічы“» (былы калгас імя Сталіна, пасля калгас «Зеляневічы»).

Транспарт Праз вёску праходзяць аўтадарогі Гродна — Ружаны — Івацэвічы і Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Зеляневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна