thumb|Платформа Саюза борьбы, апублікаваная ў Il Popolo d'Italia Італьянскі саюз барацьбы () — палітычная арганізацыя Італіі, створаная Б. Мусаліні 23 сакавіка 1919. У 1921 арганізацыя была пераўтворана ў Нацыянальную фашысцкую партыю.

23 сакавіка 1919 у клубе Прамыслова-камерцыйнага саюза на плошчы Сан-Сеполкро (Мілан) быў праведзены ўстаноўчы з'езд «Саюза барацьбы»Фашистский переворот в Италии.

Адным з галоўных пунктаў Устаноўчага маніфеста было патрабаванне аб анексіі Фіўмэ і Далмацыі. Адначасова «Саюз барацьбы» выступіў прыхільнікам усеагульных выбараў, 8-гадзіннага рабочага дня, за ўдзел рабочых у тэхнічным кіраўніцтве прадпрыемствамі, аднаразовага прагрэсіўнага падатку на капітал і секвестра 85 % ваенных прыбыткаў, нацыяналізацыі ўсіх ваенных прадпрыемстваўChiurco, G. Storia della rivoluzione fascista. V. I. — Firenze, 1929. — P. 100—101, 240—242..

Газета «Il Popolo d'Italia» пісала: Tasca, A. Nascita e avvento del fascismo. — Firenze, 1950. — P. 67.

19 ліпеня 1919 Б. Мусаліні заявіў, што фашысты ў залежнасці ад абставін звяртаюцца «да супрацоўніцтва класаў, барацьбе класаў і экспрапрыяцыі класаў»Tasca, A. Nascita… — P. 54.. Першапачаткова «Саюз барацьбы» выступаў выключна як гарадскі рух. , — пісала газета Il Popolo d'Italia ў ліпені 1919. Аднак прыкладна з сярэдзіны 1920 фашысты ўсё часцей сталі звяртацца да праблем, якія хвалявалі італьянскае сялянстваИстория фашизма в Западной Европе / АН СССР, Институт всеобщей истории; Редкол.: Г. С. Филатов [и др.]. — М.: Наука, 1978. — 613 с. — С. 54.

Падчас хваляванняў на глебе голаду летам 1919 «Саюз барацьбы», праз сваю газету абвяшчаў, што История фашизма в Западной Европе… — С. 53.

Сацыял-ліберальная газета пісала, што адна група італьянскай буржуазіі мае Іншая група История фашизма в Западной Европе… — С. 59—60

Выкарыстоўваючы розныя дзеянні, фашысты звярталіся і да радыкальных метадаў — тэрору. Так, за першае паўгоддзе 1921 фашысты разграмілі 726 памяшканняў дэмакратычных арганізацый. Аб'ектамі тэрору былі арганізацыі, размешчаныя галоўным чынам у сельскай мясцовасці, у раёнах дзе найбольш моцныя былі пазіцыі камуністычных і сацыял-дэмакратычных арганізацый. З агульнай колькасці разгромленых памяшканняў арганізацый больш за палову даводзілася на даліну ракі По (276) і Таскане. У гарадах пагромаў, з удзелам фашыстаў, было менш. Так за аналагічны перыяд у гарадах было разгромлена 141 памяшканне арганізацыйИстория фашизма в Западной Европе… — С. 59. У кнізе прыведзены дадзеныя італьянскага гісторыка Г. К'юрко (G. Chiurco).

Была створана цэлая сетка палітычных арганізацый «Саюза барацьбы». На 1-м кангрэсе было прадстаўлена 22 мясцовых «фашы», якія налічвалі каля 17 тыс. членаўChiurco, G. Storia della… V. III. — Firenze, 1929. — P. 580..

На у лістападзе 1919 «Саюз барацьбы» не атрымаў ні аднаго мандатаИстория фашизма в Западной Европе… — С. 54.

Кангрэсы I кангрэс (9—10 кастрычніка 1919) — Фларэнцыя II кангрэс (24—25 мая 1920) — Мілан III кангрэс (7—10 лістапада 1921) — Рым

Катэгорыя:Палітычныя партыі Італіі