Анатоль Васільевіч Бо́йка (, г. Сэмэніўка, — ) — беларускі геабатанік. Доктар біялагічных навук (1978).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1962 гг. працаваў у Інстытуце лесу АН БССР і Беларускім НДІ лясной гаспадаркі. З 1962 г. у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР (з 1968 г. загадчык лабараторыі экалогіі і аховы прыроды).
Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць па вывучэнні ўздзеяння прамысловых выкідаў на ўстойлівасць раслінных комплексаў, кругазвароту элементаў мінеральнага харчавання ў лясных экасістэмах, па пытаннях аховы прыродных аб’ектаў.
Асноўныя працы па геабатаніцы, лясной экалогіі, лесазнаўству, біягеацэналогіі. Дзяржаўная прэмія БССР 1978 года.
Бібліяграфія Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. — Мн., 1973. (у сааўтарстве) Бойко, А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / А. В. Бойко, Е. А. Сидорович, А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975. — 373 с. ББК 28.088л64 Бойко А. В., Смольский Н. В., Сидорович Е. А. и др. Экспериментальные исследования ландшафтов Припятского заповедника. Мн.: Наука и техника, 1976. — 304 с. Взаимосвязь структуры и продуктивности лесных фитоценозов с режимом их водообеспеченности: Автореф. дис. на соиск. учен. степени д-ра биол. наук : (03.00.05) / Акад. наук БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск : [б. и.], 1977.
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
— С. 315.
Спасылкі Бойко, Анатолий Васильевич (доктор биологических наук ; кандидат сельскохозяйственных наук ; 1922—1992) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС