Міхаіл Акімавіч Зюва́наў (, горад Грозны — , Мінск) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1954).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Грозны. Разам з бацькамі пераехаў у Баку, дзе паступіў у гімназію. Затым два гады працаваў слесарам на нафтапромысле і вучыўся на вячэрнім рабфаку, наведваў хор клуба чыгуначнікаў. Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам у школе. У другой палове 1930-х гадоў паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю. З 1938 года саліст у Азербайджанскім дзяржаўным тэатры оперы і балета, з 1942 года — саліст Дзяржаўнага хору СССР. Потым працаваў у Кыргызскім тэатры оперы і балета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады артыстаў Кіргізскай СССР выступаў перад байцамі Бранскага і Калінінскага франтоў. З 1944 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра СССР, у 1947—1948 гадах — Молатаўскага Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1950 годзе паступіў у Беларускую кансерваторыю, якую скончыў у 1951 годзе. У 1949—1961 гадах саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1962 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Творчасць Сярод партый — Барыс Гадуноў, Канчак, Сусанін, Мельнік, Грэмін, Качубей; Дон Базіліа («Севільскі цырульнік»), Мефістофель; Кецал («Прададзеная нявеста» Б. Смятаны), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Даніла і Анішук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р. Пукста), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова).
Літаратура
Спасылкі
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Катэгорыя:Басы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра