Францішак Ксаверый Хамінскі, Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі (, ; каля 1736Прыблізны год нараджэння прыводзіцца паводле спісу шляхты Дзісненскага павета ад 02.10.1796, дзе яго ўзрост — 60 гадоў — , Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі, (намінальна) мсціслаўскі ваявода (1788—1795), мінскі губернскі маршалак (1795—1797), пісьменнік.

Біяграфія Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежань 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага. Меў братоў Міхаіла (1729—1803), суфрагана жамойцкага, пісара вялікага літоўскага; Іаахіма, стольніка ашмянскага; Яна-Каспера, капітана саксонскіх войскаў, Ігнація (пам. пасля 1812), дэпутата Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, сясцёр Анелю-Брыгіту-Агнешку, якая замужам не была; Гертруду-Барбару-Францішку, якая была ў шлюбе з Францішкам Беліковічам; Юзэфу, якая з 24.02.1754 г. была ў шлюбе з Тадэвушам Карлавічам Сулістроўскім, падчашым ашмянскім.

Навучаўся за мяжой.

У 1764 быў палкоўнікам у канфедэрацыі Чартарыйскіх, у 1768 — членам Барскай канфедэрацыі. Як прыбліжаны гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага ездзіў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Заходнюю Еўропу. З 1770 па 1774 знаходзіўся з дыпламатычнымі місіямі ў Францыі і Германіі.

Служыў у войсках ВКЛ, з 5 студзеня 1775 па люты 1784 паручнік харугвы Булавы вялікай літоўскай і з 30.10.1775 па 27.06.1788 брыгадзір-камендант 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі, з 10.12.1783 па 27.06.1788 генерал-маёр, камандуючы ў 1-й дывізіі Генеральнага штаба. Генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (1788—1795).

Займаў пасаду пінскага судовага старосты ў 1782—1794 гг. У 1780 і 1782 пасол на соймах ад Пінскага павета (у 1782 соймавы суддзя), у 1784 маршалак гарадзенскага сойма. З 1786 па 1787 г. маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Апошні ваявода мсціслаўскі з 31.05.1788 па 1795 г. — пасада была намінальнай, бо тэрыторыя былога Мсціслаўскага ваяводства па выніках першага падзела Рэчы Паспалітай ужо ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.

Валодаў маёнткамі Каперавічы, Ігуменава і Паставы Дзісненскага павета (усяго на 1795 г. — 121 вёска і 2679 душ прыгонных муж. полу).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай прадоўжыў палітычную кар’еру ў Расійскай імперыі. У 1795 на дваранскіх выбарах у Мінску быў выбраны першым губернскім маршалкам (прадвадзіцелем дваранства) Мінскай губерні (27.09.1795—1797). У 1796, не праходзячы службы, адразу атрымаў высокі расійскі чын тайнага саветніка. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў змове супраць расійскага імператара Паўла I пасля падачы адраса ад імя дваранства Мінскай губерні, якое «патрабавала вяртання ў кіраванні да ранейшых парадкаў Польшчы».

Памёр года ў Вільні, пахаваны на могілках Роса ў катакомбах.

Літаратурная дзейнасць Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыстычнага «Адказу» (1792). Ёсць меркаванне, што Хамінскі напісаў за Міхала Казіміра Агінскага большасць асветніцкіх паэтычных твораў, апублікаваных пад псеўданімам Слонімскі грамадзянін у зборніках «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову творы Гарацыя, Жана Расіна, Жака Дэліля, П’ера Карнеля. Характарызаваўся як «…чалавек выключнага розуму…». У паперах Аляксандра Ельскага захавалася нізка загадак, прыпісаных аўтарству ХамінскагаMiscelania tyczące się głównie spraw dysydentów, Konfederacji barskiej . — Арк. 155—156..

Узнагароды Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1782) і Белага Арла (1785).

Сям’я У шлюбе з Соф’яй з Тызенгаўзаў (каля 1750 — пасля 1807), дачка Казіміра, старосты дыяменцкага. Яе першы муж (1756-19.02.1816), генерал войскаў ВКЛ, харунжы віленскі (1777), староста рагачоўскі, удзельнік Вялікага Сойма (1788—1792), удзельнік паўстання Касцюшкі (1794), кавалер Ордэна Св. Станіслава.

Францішак Хамінскі нашчадства не пакінуў.

Літаратура

Раюк, А.Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863–1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.

Катэгорыя:Губернскія маршалкі мінскія Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты пінскія Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай