Іаан VI Кантакузін (; каля 1293, Канстанцінопаль — , Містра) — імператар Візантыйскай імперыі ў 1347—1354 гадах.
Пра Андроніку III Палеалогу галоўнакамандуючы імператарскімі войскамі. З 1341 года рэгент пры непаўналетнім Іаане V Палеалогу, узначаліў паўстанне супраць яго і ў кастрычніку 1341 года абвешчаны імператарам. У 1347 годзе з дапамогай туркаў захапіў Канстанцінопаль, зрабіў Іаана V суправіцелем і выдаў замуж за яго сваю дачку. У 1349 годзе задушыў паўстанне зілотаў. На працягу свайго праўлення вёў беспаспяховыя войны, у выніку якіх заходнія вобласці імперыі захапілі сербы, усходнія — туркі, на астравах панавалі генуэзцы і венецыянцы. Усеагульная незадаволенасць яго ўнутранай і знешняй палітыкай прымусіла адрачыся ад трона (1354) і прыняць пострыг. У манастыры напісаў «Гісторыю» (ахоплівае падзеі 1320—1356), каштоўную багатым фактычным матэрыялам.
Літаратура
Donald M. Nicol. The Reluctant Emperor: A Biography of John Cantacuzene, Byzantine Emperor and Monk, c. 1295—1383. Cambridge, 2002.
Спасылкі
Катэгорыя:Візантыйскія імператары XIV стагоддзя Катэгорыя:Дынастыя Кантакузінаў Катэгорыя:Праваслаўныя манахі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі Візантыі Катэгорыя:Гісторыкі XIV стагоддзя Катэгорыя:Дэспаты Марэі