Пясо́чнае во́зера — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Уша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, за 2,5 км на захад ад вёскі Рэчкі.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,86 км. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³.

Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёвай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Бярэзіны