Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка (нар. , Вусаўка, , Магілёўская вобласць — 2025) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 1946—1948 гадах вучыўся ў рамесным вучылішчы № 10 горада Магілёва, потым, у 1948—1951 гадах працаваў слесарам. Вучыўся завочна ў Мінску на рэспубліканскіх курсах кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці раённых дамоў культуры. У 1957—1988 гадах працаваў настаўнікам музыкі ў Паплаўскай сярэдняй школе. У 1980 годзе завочна закончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў у Маскве.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1961 годзе. У 1964 годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшаў першы зборнік апавяданняў «Лясныя тынкоўшчыкі». Галоўная тэма творчасці пісьменніка — чалавек і прырода. Яго творы прысвечаны дзецям, напісаны лаканічна, паэтычна і займальна.
Крыніцы
Літаратура Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч / Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. т. 6. — Мн., 1995. — С. 604.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі