Джозеф Леанард Голдстайн (; ) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1985 годзе разам з Майклам С.Браўнам за даследаванні спадчыннай гіперхалестэрэніміі і адкрыццё рэцэптара ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці.

Біяграфія Скончыў універсітэт Вашынгтона і Лі ў г.Лексінгтан (штат Вірджынія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 года ў паўднёва-заходняй медыцынскай школе Тэхаскага ўніверсітэта.

Аўтар навуковых прац па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу.

Доктар медыцыны (1966), прафесар медыцыны і генетыкі (1977).

Узнагароды Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку: 1981 — Міжнародная прэмія ГайрднераRecipient of the Canada Gairdner International Award, 1981 Gairdner Foundation 1984 — Прэмія Луізы Грос-ХорвіцThe Louisa Gross Horwitz Prize for Biology or Biochemistry Columbia University Medical Center 1985 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванніAlbert Lasker Basic Medical Research Award 1985 Lasker Foundation 1985 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцынеThe Nobel Prize in Physiology or Medicine 1985 The Official Website of the Nobel Prize 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗШАThe President’s National Medal of Science: Recipient Details National Science Foundation

Большасць прэмій атрымаў разам з Майклам С.Браўнам.

Навуковыя працы

Навуковыя публікацыі

Эсэ З 2000 года Гольдстайн з’яўляецца аўтарам серыі эсэ, у якіх разглядае навуку як творчы пошук і даследуе сувязь паміж мастацтвам і навукай. Эсэ публікуюцца ў часопісе Nature Medicine і супадаюць з штогадовай аб’явай узнагароды Альберта Ласкера, дзе Гольдстайн з’яўляецца старшынёй журы.

Літаратура

Спасылкі

Біяграфія Джозефа Голдстайна на сайце Нобелеўскага камітэта Journal of Clinical Investigation Інтэрв’ю

Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні