Міжнародная прэмія Гайрднера () — штогадовая навуковая прэмія, якая ўручаецца Фондам «Gairdner Foundation» (Канада) за выбітныя дасягненні ў галіне медыцынскіх навук. Адна з самых прэстыжных у свеце біямедыцынскіх узнагарод.
Гісторыя Фонд The Gairdner Foundation быў створаны ў 1957 годзе Дэймсам Артурам Гайрднерам. Першае ўручэнне прэмій адбылося ў 1959 годзе. На 2009 год прэмію атрымалі 298 чалавек з 13 краін, у тым ліку 42 канадцы.
Лаўрэат гэтай прэміі традыцыйна разглядаецца як галоўны кандыдат на Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Па даных на 2007 год, 69 Нобелеўскіх лаўрэатаў да яе раней ужо атрымалі Міжнародную прэмію Гайрднера. Прэмія ў памеры 100.000 канадскіх долараў уручаецца штогод, як правіла, некалькім (3-6) біёлагам або медыкам.
Спіс лаўрэатаў Гэта няпоўны спіс
1950-я
1960-я (1961) Ульф фон Эйлер (1962) Фрэнсіс Гары Крык (1966) Родні Портэр (1967) Крысціян Рэнэ дэ Дзюў, Джордж Паладэ, Джуліус Аксельрад (1968) Джордж Херберт Хітчынгс (1969) Эрл Сазерленд (1970) Нільс Кай Ернэ, Роберт Брус Мерыфілд
1970-я (1971) Фрэдэрык Сенгер, Саламон Арон Берсан, Разалін Сасмэн Ялаў (1972) Сунэ Бергстрэм (1974) Гілемэн Ражэ Гіймэн, Эндру Віктар Шалі, Дэвід Балтымар, Хоўард Тэмін (1975) Барух Сэмюэл Бламберг (1976) Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд, Джордж Дэйвіс Снел (1977) Жан Дасэ (1978) Эдвін Крэбс, Сідней Брэнер (1979) Джэймс Уайт Блэк, Фрэдэрык Сенгер, Уолтэр Гілберт (1980) Хар Гобінд Карана, Пол Берг
1980-я (1981) Майкл Сцюарт Браўн, Джозеф Голдстайн, Георг Кёлер, Сезар Мільштэйн, Бенгт Самуэльсан (1982) Гюнтэр Блобель, Арвід Карлсан (1983) Сусуму Танегава (1984) Майкл Бішап, Харальд Вармус, Марцін Родбел, Алфрэд Гілман (1985) Стэнлі Коэн (1986) Філіп Шарп, Рольф Цынкернагель, Пітэр Чарлз Догерці (1987) Эрык Кэндэл, Эдвард Льюіс (1988) Роберт Лефкавіц (1989) Эрвін Неер, Берт Закман (1990) Эдуард Донал Томас
1990-я (1991) Роберт Ферчгат, Сідней Брэнер (1993) Стэнлі Бен Прузінер (1995) Роджэр Цьсен (1999) Аўрам Гершко (2000) Роджэр Корнберг
2000-я (2007) Томас Стэйц
2010-я (2012) Джэфры Хол, Майкл Росбаш, Майкл Янг (2013) Грэг Уінтэр, Майкл Хаўтан (першы чалавек, які адмовіўся ад прэміі) (2017) Дэвід Джуліус
2020-я (2022) Дру Вайсман
Крыніцы
Катэгорыя:Спісы вучоных Катэгорыя:Медыцынскія ўзнагароды