Палац Бельскіх — помнік архітэктуры ў Львове (Украіна). Размешчаны на вул. Каперніка, 42. З савецкага часу тут размяшчаецца Дом настаўніка, а таксама Польскі народны тэатр.

Палац быў перабудаваны ў 1921—1923 гадах архітэктарам прафесарам І. А. Багенскім. Будынак вырашаны ў духу неакласіцызму, спалучае гармонію прапорцый і, строгасць і высакароднасць архітэктурнага вобраза. Будынак цагляны, у плане прамавугольны, трохпавярховы. Рызаліт аформлены калонным порцікам і ўвянчаны атыкам. Вокны і нішы над імі дэкараваны. У інтэр'еры ёсць парадная зала.

Палац аддзелены ад вуліцы металічнай рашоткай і брамай.

Літаратура Островский Г. С. Львов. Издание второе, переработанное и дополненное. Ленинград: Искусство, 1975. С.166. Энциклопедия Львова. Т. 1. / За ред. А. Козицького та І. Підкови. — Львів: «Літопис», 2007. С.205

Катэгорыя:Культура Львова Катэгорыя:Палацы Львова Катэгорыя:Славутасці Львова Катэгорыя:Збудаванні ў стылі неакласіцызм