Жыве Беларусь — польскі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле гісторыі Франака Вячоркі. Прэм’ера фільма адбылася 22 мая 2012 года на 65-м Канскім кінафестывалі. Дыстрыб’юцыяй фільма ў Польшчы займаецца польская кампанія Kino Świat, сусветны дыстрыб’юцыяй — італьянская Intramovies. У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся. Прэм’ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 годаhttp://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach.

Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.

Сюжэт Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт спынены, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае пра беларускае войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, супрацьстаяць камандаванню часткі. Мірон аказваецца ў цэнтры гэтага супрацьстаяння.

Здымачная група Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.). Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка. Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш). Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»). Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч. Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.

Акцёрскі склад Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»), Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.), Зміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»), Аляксандр Малчанаў (Купалаўскі тэатр, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатр, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»), Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатр, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Вогненны крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.), Аляксандр Памідораў (шоўмен), Павел Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павел Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і інш.

Уплыў фільма На пачатку жніўня 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатолем Котам, які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь».

У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.

Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб’ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу.

У красавіку 2026 года беларускі суд дадаў фільм у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Узнагароды «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі (2013) «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі Радыё Свабода. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі. Перамога ў намінацыі «Панарама» на 38-м Міжнародным кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай секцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)«Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафестывалі Радыё Свабода, 14 верасня 2013. Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле«Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафестывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасня 2013 «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і ваенных фільмаў у Варшаве (2013) «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сімпатый»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013) Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013) Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)

Гл. таксама Жыве Беларусь!

Спасылкі http://www.stopklatka.pl/film/film.asp?fi=94127&sekcja=mmedia&mi=18031 http://www.youtube.com/watch?v=QseBzQiSXcY http://multikino.pl/filmy/zywie-bielarus/ http://kultura.gazeta.pl/kultura/5,114438,13396260,Mroczny_thriller_w_slusznej_sprawie__Tworca__Linczu_.html#BoxKultTxt

Катэгорыя:Фільмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі