АдэнавірусыАдэнавірусы //  — С. 41. (Adenoviridae}) — сямейства ДНК-змяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы.

thumb|Адэнавірус у параўнанні з іншымі вірусамі Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т.л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін.

Адэнавірусы чалавека Адэнавірусы чалавека адносяць да ДНК-вірусаў.

Упершыню адэнавірусы ў чалавека былі знойдзены ў 1953 годзе. Іх лічылі латэнтнымі, бо гэтыя вірусы былі вылучаныя ў здаровых людзей. У 1954 годзе адэнавірусы былі выдзелены ў спаражненнях і глотцы хворых людзей. Вірусы назвалі адэноід-фарынгіта-кан’юктыўныя адэнавірусы. У 1955 годзе адэнавірусы ўжо знаходзілі ў людзей хворых на пнеўманію.

На працягу эпідэмічнага сезона адэнавірусы пераважаюць з чэрвеня па верасень. Больш за ўсё ў структуры ВРВІ да гэтага захворвання схільныя людзі ва ўзросце 18-26 гадоў.

Сератыпы адэнавірусаў чалавека нумаруюць арабскімі лічбамі. Маецца 7 тыпаў адэнавірусаў чалавека, аб’яднаных у 88 сератыпаў: A: 12, 18, 31; B: 3, 7, 11, 14, 16, 21, 34, 35, 50, 55; C: 1, 2, 5, 6, 57; D: 8, 9, 10, 13, 15, 17, 19, 20, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 32, 33, 36, 37, 38, 39, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 51, 53, 54, 56, 58, 59, 60, 62, 63, 64, 65, 67, 69, 70, 71, 72, 73, 74, 75; E: 4; F: 40, 41; G: 52.

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы вірусаў Катэгорыя:Вірусы