Шаўкоўніца, Тутавае дрэва, Тут, Морва (Morus), род дрэў і кустоў сямейства тутавых.

Батанічнае апісанне

Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквеццях. Плады касцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплоддзях, ядомыя. Расліны ўстойлівыя да гарадскіх умоў.

Арэал

Радзіма — Японія, Кітай, Індыя, Малая Азія.

На Беларусі як пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы вырошчваюцца і . Цвітуць у маі-чэрвені.

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Тутавыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі