Луіджы Фаджыёлі (; , Азіма, Анкона, Італія — , Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі.

Меў мянушку «рабаўнік з Абруцы», пры тым, што не паходзіў з італьянскага рэгіёну Абруцы і не меў рэпутацыі злачынцы.

Біяграфія Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.

У годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне года на Гран-пры Францыі здабыў сваю адзіную перамогу (разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа). На дадзены момант з’яўляецца найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады).

Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла.

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Італіі Катэгорыя:Пераможцы Гран-пры Формулы-1 Катэгорыя:Пілоты Формулы-1 з Італіі Катэгорыя:Гоншчыкі, якія загінулі падчас заездаў