Клёцкі () або кнёдлі (кнедлі, ) — еўрапейскія мучныя вырабы, часам з дададзенымі сырам і яйкамі. Ужываюць звычайна з супам.
Кнёдлі ёсць у аўстрыйскай, беларускай, нямецкай, фінскай, чэшскай, яўрэйскай, латышскай, эстонскай, польскай, украінскай і татарскай кухнях. У варыяцыях кнёдлі таксама ёсць у канадскай, нарвежскай і славенскай кухнях.
Клёцкі ў беларускай кухні Клёцкі — традыцыйная беларуская страва ў форме невялікіх галак. Гатуюць як простыя клёцкі, так і клёцкі з начынкай, якую называюць «душой», а страву цалкам клёцкамі з душамі. Да канца ХІХ ст. і простыя клёцкі, і клёцкі з душамі былі мучнымі або крупянымі.
Магчыма, клёцкі агулам з’явіліся спачатку ў гарадской кухні Заходняй Беларусі, прынамсі такую здагадку выказваў Вільям Пахлёбкін. З часам адбылася трансфармацыя стравы з узбуйненнем, пераходам на бульбу і змяненнем начынкі. Звараныя клёцкі забельваюць малаком, часам смажаць.
Клёцкі былі адной з абавязковых страў на памінках пераважна на ўсходзе Беларусі.
Страва падобнай назвы (kleckiene) ёсць у літоўцаў.
Гл. таксама Галушкі — украінскія клёцкі Кнедлік — чэшскі кнёдль Цюрынгскія клёцкі — традыцыйная страва Цюрынгіі Бакэрбзэ Ньокі Чумар — клёцкі па-татарску
Літаратура
Клёцкі //
Спасылкі Клёцкі па-рымску Клёцкі і тэхналогія іх прыгатавання Бульбяныя клёцкі Рэцэпт бульбяных кнёдляў
Катэгорыя:Еўрапейская кухня Катэгорыя:Нямецкая кухня Катэгорыя:Аўстрыйская кухня Катэгорыя:Башкірская кухня Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Італьянская кухня Катэгорыя:Канадская кухня Катэгорыя:Каракалпакская кухня Катэгорыя:Латышская кухня Катэгорыя:Літоўская кухня Катэгорыя:Нарвежская кухня Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Татарская кухня Катэгорыя:Фінская кухня Катэгорыя:Чэшская кухня Катэгорыя:Эстонская кухня