Гарня́ты (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ліды.
Гісторыя У цэнтры вёскі ёсць селішча другой паловы I тысячагоддзя н.э. і больш позняга часу. Плошча каля 0,5 га. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзена ляпная і кругавая кераміка.
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Гарняты ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівілаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 201 жыхар, 241 дзесяціна зямлі.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва 1921 — 180 чал. (37 жылых пабудоў) 1996 — 50 чал. (30 двароў) 2004 — 45 чал. (20 двароў)
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна