Іакастэ (ад ) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXIV.
Адкрыццё Быў выяўлены 23 лістапада 2000 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 3. У кастрычніку 2002 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа грэчаскай міфалогіі Іакасты.
Арбіта Іакастэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.269.000 км за 631 дзень і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,216. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 149,4 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі Дыяметр Іакастэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Вельмі цёмная паверхня, альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,8 m.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2000 годзе