Дудары́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.
Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. вёска належала Рышарду Андрэйкавічу, знаходзілася ў складзе Лідскага павета Расійскай імперыі. На пачатку XX ст. вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 91 жыхар, 111 дзесяцін зямлі.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 96 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Насельніцтва 1996 — 70 чал. (43 двары) 2004 — 73 чал. (20 двароў)
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна