Галы́нка (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета. Гісторыя Вядома з канца XVII ст. У 1778 г. належала Саламеі Ромер, пражывалі 19 сялянскіх сем'яў. У 1796 г. уласнасць Францішка Івашкевіча. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 162 жыхары. 7.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян. У 1914 г. 46 двароў, 282 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 67 двароў, 140 жыхароў. На 01.01.2007 г. 117 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна