Я́навічы. Сустракаецца таксама варыянт Янаві́чы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму ордэну брыгітак з Гродна. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 279 жыхароў. У 1914 г. 79 двароў, 438 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 70 двароў, 156 жыхароў. На студзень 2012 г. 118 жыхароў.
Інфраструктура Ёсць крама.
Спасылкі
Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна