Чырво́ны Груд (, ) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района .
Геаграфія Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 65 км ад Гродна.
Гісторыя Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 г. фальварак, належаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 71 двор, 229 жыхароў. 2003 год — 229 жыхароў, 71 двор.
Інфраструктура Ёсць крама, Дом культуры, сярэдняя школа-сад, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Магіла Героя Сацыялістычнай Працы В. І. Пятручак.
Літаратура — С. 317.
Спасылкі
Катэгорыя:Субацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна