Тру́мпы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

Назва Фіксавалася іўеўскае прозвішча Трумповічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24F6-Z?i=93&cat=741323, з-пад Баранавічаў (Новая Мыш) было Трумпаhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=trumpa&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable=.

Літоўскія прозвішчы Trumpa, Trumpis, Trumpaitis выводзяць ад trumpas "кароткі"Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1073, 1074.. Было старапрускае імя TrumpisR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 108..

Трумпам звалі літоўскага баярына, які згаданы ў 1409 г., калі разам з уплывовым жамойцкім баярынам Гайлімінам яны ездзілі ўздымаць паўстанне жамойтаў.Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 251.

З іншага боку, ёсць нямецкія прозвішчы Trump, Trumpp, якія іншага, не балцкага паходжання.

Агульная інфармацыя На 01.01.2004 г. 27 двароў, 45 жыхароў. Ёсць крама. На студзень 2012 г. 37 жыхароў. Плошча 12,36 га, працягласць межаў — 2 014 метраў.

Спасылкі

Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна