Пя́тчыцы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму ордэну брыгітак з Гродна. У 1836 г. вёска, 15 двароў, 71 жыхар. У 1914 г. 26 двароў, 123 жыхары.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 8 двароў, 16 жыхароў. На студзень 2012 г. 10 жыхароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна