Адкрытае мора — у міжнародным праве частка Сусветнага акіяна па-за межамі тэрытарыяльных водаў якой-небудзь дзяржавы. Знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін, на яго не распаўсюджваецца ўлада прыбярэжных дзяржаў, і судны падпарадкоўваюцца толькі краіне, пад сцягам якой яны ідуць. Прынцып свабоды адкрытага мора замацаваны Жэнеўскімі канвенцыямі па марскім праве 1958 і Канвенцыяй ААН па марскім праве 1982. Гэты прынцып ажыццяўляецца на аснове раўнапраўя як прыбярэжнымі, так і непрыбярэжнымі дзяржавамі, у тым ліку дзяржавамі, якія не маюць выхаду да мора.

Свабоды адкрытага мора Свабоды адкрытага мора ўключаюць у сябе: свабоду суднаходства; свабоду палётаў; свабоду пракладваць падводныя кабелі і трубаправоды; свабоду ўзводзіць штучныя астравы і іншыя ўстаноўкі, якія дапускаюцца згодна з міжнародным правам; свабоду рыбалоўства і марскога промыслу; свабоду навуковых даследаванняў і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Мора Катэгорыя:Марское права