Канюхі́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з канца XVII стагоддзя. У 1735 годзе Ян Сцыпіён і яго жонка заклалі кляштар дамініканцаў, які быў закрыты расійскімі ўладамі ў 1832 годзе. У 1796 годзе фальварак належаў Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 годзе дзяржаўны хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У 1914 годзе 6 двароў, 62 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 497 жыхароў.

Інфраструктура

Цэнтр СВК «Радзіма-Агра». Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, базавая школа, дзіцячы сад.

Славутасці

Помнік мясцовым жыхарам — ахвярам фашызму, на заходняй ускраіне вёскі. Гаспадарчы двор

Страчаная спадчына Сядзіба Броніцаў Кляштар дамініканцаў

Спасылкі

Катэгорыя:Падароскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна