Зарача́ны (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Назва У гэтым жа рэгіёне, пад Зэльвай, у 18 ст. фіксавалася прозвішча Зарачhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9XZZ?i=671&cat=2323279.

Гісторыя У 1796 г. адна частка яе належала Канстанцыі Білевічовай, другая — Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 47 жыхароў. У 1914 г. 11 двароў, 69 жыхароў.

2 снежня 1961 года перададзена са скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета ў склад Воўпаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 16 двароў, 22 жыхары.

Спасылкі

Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна