Арэкіпа () — горад на поўдні Перу, за 1003 км ад сталіцы Лімы, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Насельніцтва каля 852 тысяч чалавек. Горад з’яўляецца сталіцай аднайменнага рэгіёна Арэкіпа.
Заснаваны ў 1540 годзе.
Геаграфія і клімат Горад размешчаны ва ўрадлівай даліне ракі Чылі, у падножжа спячага вулкана Эль-Місці, на вышыні 2 335 метраў над узроўнем мора паміж прыбярэжнай пустыняй Атакама і горным хрыбтом усходніх Анд.
Клімат Арэкіпы паўпустынны, даволі халаднаваты для горада, які размешчаны так блізка да экватара, дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора. Узровень інсаляцыі вельмі высокі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Цікавыя факты У 1922 годзе амерыканскія батанікі Натаніэль Брытан і Джозеф Роўз па назве горада назвалі род кактусаў, якія растуць на поўдні Перу і поўначы Чылі:Arequipa Britton & Rose. У гонар горада названы астэроід 737 Арэкіпа, які быў адкрыты ў 1912 годзе. Назва звязана з Арэкіпскай абсерваторыяй, размешчанай у той час у горадзе. У Арэкіпе нарадзіўся нобелеўскі лаўрэат Марыа Варгас Льёса.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Перу