Жанна Луіза Отэрдаль (; , Удэвала, Швецыя — ) — шведская пісьменніца.

Працавала настаўніцай шведскай мовы ў Гётэбаргу з 1901 па 1935 год, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў.

Аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і юнацтва. Пісала раманы, казкі, апавяданні, псалмы, дзіцячыя вершы, некаторыя з якіх рабіліся песнямі і заставаліся папулярнымі цягам усяго ХХ стагоддзя, і інш. У 1959 годзе была ўзнагароджана медалём Нільса Хольгерсана.

Памерла 27 ліпеня 1965 года. Пахаваная ў Гётэбаргу на Усходніх могілках.

Спасылкі Казка Ж.Отэрдаль "Прынц без ценю" у перакладзе на беларускую мову

Катэгорыя:Пісьменніцы Швецыі Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя