Мікалай Іванавіч Пратасаў (нар. , с. Пералазы, Краснагорскі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1987), член-карэспандэнт Беларускай тэхналагічнай акадэміі.

Біяграфія Скончыў БСГА (1957). З 1964 года працуе ў ёй (з 1973 года загадчык кафедры). Аўтар звыш 180 навуковых прац (у т.л. 2 манаграфіі, 4 падручнікі) па ахове сельскагаспадарчых раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіялагічных асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.

Асноўныя публікацыі Сорные растения и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1987. Земледелие в Белоруссии: Учеб.пособие для вузов. — Мн.: Ураджай, 1987. Гербициды в интенсивном земледелии. — Мн., 1988. Агробиологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. — Мн., 1992. Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. — Мн., 1998 (разам з Л. В. Сарачынскім і В. В. балотнікавай).

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі: Пратасаў, Мікалай Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; аграномія; 1933—2003) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кафедра охраны растений. История кафедры. // Сайт БДСГА

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай тэхналагічнай акадэміі Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства