Зяма Раманавіч (Залман Рувінавіч) Півавараў ( (5 чэрвеня 1910 па новым стылі)https://belisrael.info/?p=32574, Касцюковічы — , Менск) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
Біяграфія Сын рабочага-шапавала, які загінуў у час грамадзянскай вайны (1918). Восенню 1918 года Зяма Півавараў разам з маці Бэлай Меераўнай і сястрой Лізай перабраўся ў Чэрыкаў да дзеда.
Пасля заканчэння Чэрыкаўскай школы-сямігодкі З. Півавараў вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, удзельнічаў у працы літаратурнай студыі пры аршанскім філіяле «Маладняка». У 1929 годзе пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Уступіў у БелАПП. У студзені 1931 года ўдзельнічаў у дэкадзе беларускай літаратуры і культуры ў Маскве. Атрымаў рэкамендацыю для паступлення на літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1934 годзе. У 1934—1936 гадах працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1934 годзе ажаніўся з Ліліяй Персінай, у іх быў сын Раман (1937—2019).
Арыштаваны органамі НКУС 12 лістапада 1936 года. Загінуў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у 1958 годзе.
Першы верш апублікаваў у 1925 годзе (часопіс «Беларускі піонэр»). У пачатку 1930-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (Мн., 1934), у якім услаўляў працоўны гераізм будаўнікоў сацыялізму. Паводле водгукаў рэцэнзентаў, на творчасць З. Піваварава істотна паўплывала паэзія Уладзіміра Маякоўскага. Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент i як кінакрытыкhttp://belisrael.info/?p=12422.
Літаратура
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі