Каліфо́рній () Cf — радыеактыўны хімічны элемент; атамны нумар 98. Адносіцца да актыноідаў.

Штучна атрыманы ў 1950 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (ЗША).

Найбольш доўгажывучы ізатоп 251Cf з перыядам паўраспаду 900 гадоў.

Ізатоп 252Cf выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы нейтронаў.

Літаратура

Спасылкі

Калифорний // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Актыноіды