Джэк Андрака — амерыканскі аматар-вынаходнік спосабу выяўлення раку. Атрымаў галоўную ўзнагароду імя Гордана Мура на Міжнародным навукова-машынабудаўнічым кірмашы (МНМК Інтэл) 2012 года за распрацоўку спосабу выяўлення раку падстраўнікавай залозы. Таксама атрымаў шэраг іншых меншых узнагарод агульнай сумай у 100’500 амерыканскіх долараў.

Распрацоўка Бацька — Стыў Андрака, і маці — Джэйн Андрака, анестэзіёлаг, спрыялі чытанню хатняга збору навуковых часопісаў. Старэйшы брат — Люк Андрака атрымаў 96’000 $ у якасці ўзнагародаў на МНМК Інтэл 2010 года за распрацоўку спосабу доследу ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. У 2011 г. Люк атрымаў узнагароду на спаборы «Тэхналогіі для чалавецтва, што кіруецца інавацыямі, супрацай і ведамі» Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (Кембрыдж, графства , штат Масачусетс, ЗША). Натхненнем для распрацоўкі паслужыла смерць дзядзькі.

Джэк Андрака выявіў, што прычына нізкай выжывальнасці пры раку падстраўнікавай залозы заключаецца ў адсутнасці хуткага, адчувальнага і таннага спосабу ранняга выяўлення. Падчас чытання артыкула аб аналітычных спосабах выкарыстання вугляродных нанатрубак на ўроку біялогіі аб антыцелах у яго ўзнікла думка аб выпрабаванні на рак падстраўнікавай залозы. Пры дапамозе пошукавіка Гугл ён працягнуў чытанне навуковых часопісаў аб нанатрубках і біяхіміі раку.

Затым ён звярнуўся да 200 прафесараў Універсітэта Джона Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) і (, графства , штат Мэрыленд, ЗША) з каштарысам, раскладам і тэрмінамі ажыццяўлення па лабараторную дапамогу сваёй задуме. Станоўчы адказ даслаў прафесар паталогіі, анкалогіі і хімічнай і Анірбан Маітра са .

Вынікам працы стала новае выпрабаванне на рак падстраўнікавай залозы пры дапамозе мацу з папяровым датчыкам, падобным да паласы выпрабавання на цукровы дыябет. Гэтая паласа паказвае ровень , біямаркера раку падстраўнікавай залозы, у крыві або мачы дзеля выяўлення хваробы на ранняй ступені. Выпрабаванне займае 5 хвілін і таксама прыдатнае для выяўлення раку лёгкіх і праз агульны біямаркер. Датчык каштуе тры долары і можа ўжывацца ў 10 выпрабаваннях.

Спосаб выяўлення раку Джэк Андрака вывеў меланомныя ракавыя клеткі падстраўнікавай залозы з камерцыйнай падстраўнікавай залозы, што празмерна выраблялі мезатэлін. Выраблены мезатэлін адасобілі, засяродзілі і падлічылі шляхам .

Пасля аналізу чалавечыя мезатэлін-спецыфічныя антыцелы змяшалі з аднаслойнымі вугляроднымі нанатрубкамі і выкарысталі для пакрыцця паласы звычайнай . У выніку папера стала правадной. Адпаведнае напластаванне вызначылі . Клетачныя сродкі, злучаныя з рознай колькасцю мезатэліна, выпрабавалі на папяровым . Папярэдне і пасля выкарыстання вымяралася ўсялякая змена электрычнага патэнцыялу датчыкавай паласы.

Пры доследзе антыцелы звязваліся з мезатэлінам і павялічваліся. Гэтыя ўзмоцненыя малекулы распаўсюджвалі нанатрубкі далей адзін ад аднаго, што змяняла электрычныя ўласцівасці сеткі. Чым больш было мезатэліну, тым больш антыцелы звязваліся і павялічваліся, і тым слабей станавіўся электрычны сігнал.

Выпрабаванні на чалавечай , атрыманай ад здаровых людзей і хворых на хранічны панкрэатыт (запаленне падстраўнікавай залозы), інтраэпітэліяльнае новаўтварэнне ў падстраўнікавай залозе або рак падстраўнікавай залозы далі падобны вынік. Мяжа выяўляльнай адчувальнасці датчыка склала 0,156 нанаграма на мілілітр. Пры гэтым ровень празмернага вырабу мезатэліну пры раку падстраўнікавай залозы складае 10 нанаграм на мілілітр.

Выпрабаванне дае больш як 90%-ую дакладнасць у выяўленні мезатэліну. Датчык апынуўся ў 28 разоў хутчэйшым, у 28 разоў таннейшым і ў 100 разоў больш адчувальным за існыя на 2012 год выпрабаванні.

Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Анкалогія