Іван Сямёнавіч Жа́рыкаў (, вёска Хацілавічы, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хацілавічы (зараз у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў вёсцы Сакольнічы і ў 1937 годзе восьмы клас сярэдняй школы ў Крычаве. Паступіў у Чэрыкаўскі ветэрынарны тэхнікум, які скончыў у 1941 годзе і працаваў памочнікам ветэрынарнага ўрача Крычаўскага райздраўаддзелаК 80-летию со дня рождения доктора ветеринарных наук, профессора, заслуженного деятеля науки БССР Ивана Семеновича Жарикова. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. У 1946—1948 гг. праходзіў навучанне ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Савецкай Арміі. Скончыў ветэрынарны факультэт Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі ў 1951 годзе. З 1951 па 1953 год выкладаў спецыяльныя дысцыпліны ў ветэрынарна-заатэхнічным тэхнікуме ў горадзе Клімавічы. У 1953—1957 гг. займаў пасаду інструктара сельскагаспадарчага аддзела ў апараце ЦК КПБ. У 1957—1991 гг. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (у 1957—1960 гг. вучоны сакратар, 1960—1962 гг. аспірант). У 1962 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук. З 1962 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, займаў пасады малодшага, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 15 мая 1962 года — старэйшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Паразіталогія», з 1965 года — загадчыка аддзелам радыебіялогіі. З 1966 года І. С. Жарыкаў на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення па падрыхтоўцы кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У сакавіку 1968 прызначаны дырэктарам Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, якую займаў да 30 чэрвеня 1988 года. Да 2000 года года ўваходзіў у склад вучонага савета інстытута па абароне дысертацый.

Навуковая і грамадская дзейнасць М. С. Жарыкаву належаць навуковыя працы па асновах прафілактыкі паразітозаў сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванню гною з выкарыстаннем радыебіялагічных метадаў і інш. З’яўляўся навуковым кіраўніком праблемы «Разработать и вне­дрить новые эффективные меры и средства борьбы с ин-фекционными, инвазионными и незаразными болезнями животных».

Аўтар 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 8 вынаходніцтваў і 4 рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага: Фасциолез сель­скохозяйственных животных и борьба с ним. — 1962.; Биологические основы борьбы с трематодозами животных. — Мн., 1977.; Гельминтозы жвачных животных. — Мн., 1977. (разам з Ю. Р. Ягоравым); Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах / И. С. Жариков, Р. Г. Баширов, В. А. Хацкевич; ред. И. С. Жариков — Мн.: Ураджай, 1978.; Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. — Мн. 1981. (у сааўтарстве); Биологически активные вещества и растения в профилактике паразитов / И. С. Жариков, М. В. Якубовский, С. С. Липницкий. — Мн.: [б. в.], 1986. — 136 с.

Пад кіраўніцтвам І. С. Жарыкава падрыхаваны 10 кандыдатаў навук.

Праводзіў значную грамадскую дзейнасць. Абіраўся дэпутатам Мінскага раённага і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў, членам Мінскага раённага і Мінскага абласнога камітэтаў КПБ. Быў членам секцыі гельмінталогіі Аддзялення ветэрынарыі УАСГНІЛ, міжведамаснага савета па сельскай гаспадарцы пры Савеце міністраў БССР, старшынёй праблемнага савета па каардынацыі навукова-даследчай работы па ветэрынарыі ў БССР, членам вучонага савета секцыі «Природная очаговость болезней» Акадэміі навук СССР, ветэрынарнай секцыі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, старшынёй прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі таварыства «Веды», членам праўлення рэспубліканскай арганізацыі таварыства «Веды».

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені. Ордэн Чырвонай Зоркі. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Медаль «За адвагу» (1944Праект «Память народа» ). 2 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Медалі.

Літаратура Жарыкаў Іван Сямёнавіч //  — С. 426—427.  — С. 278.

Спасылкі Жариков, Иван Семенович (кандидат биологических наук; доктор ветеринарных наук; 1921—2003) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі К 80-летию со дня рождения доктора ветеринарных наук, профессора, заслуженного деятеля науки БССР Ивана Семеновича Жарикова // Республиканское научно-исследовательское дочернее унитарное предприятие «Институт экспериментальной ветеринарии им. С. Н. Вышелесского»

Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС