Леанід Міхайлавіч Гоманаў (нар. , ) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1974), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Пасля заканчэння мастацкага вучылішча працаваў мастаком-афарміцелем у Пухавіцкім раённым Доме культуры, МВА імя У. І. Леніна, універмагу «Беларусь» у Мінску. З 1991 года працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка» (зараз «Беларуская навука»), а з 1997 года ў выдавецтве «Белпрынт».
Удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак і конкурсаў з 1981 года.
Член Беларускага саюза мастакоў (1991).
Творчасць Працуе ў галіне жывапісу, кніжнай графікі, плаката.
Аўтар жывапісных палотнаў «Максім Багдановіч» (1981), «Мой родны кут» (1982), «Восень у Люцынцы» (1983) і інш. Плённа працуе ў жанры плаката. Тэмы яго работ самыя актуальныя: яго хвалююць праблемы экалогіі («Чарнобыль 26.4.86», 1988; «Дапамажы дзецям чарнобыльскай зоны», 1990; «За экалогію», 1990 і інш.), сацыяльныя пытанні («Хто адкажа?», 1990; «Бракаробу», 1985).
Вялікі ўклад зроблены мастаком у адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры. У 1990 годзе ён стварыў серыю каляровых плакатаў «Беларускія асветнікі», прысвечаную знакамітым асобам беларускай зямлі. Гэта Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі.
Л. Гоманаў — аўтар плакатаў да мастацкіх кінастужак «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989) і «Сівая легенда».
Творы Л. М. Гоманава знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, музеі Якуба Коласа.
Літаратура
Гоманаў Л. М. // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 518.
Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі