Яўген Міхайлавіч Крупенька (, вёска Саськаўка, — ) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 годзе закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута — супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП РБ з 1980 года.
Творчасць Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэнні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і рускіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Творы Салаўі: Вершы. — Мн., 1969. Малінавы год: Вершы. — Мн., 1971. Нядзеля:Вершы. — Мн., 1972. Колеры: Вершы. — Мн., 1973. Бусліны човен: Лірыка. — Мн., 1975. Нашы святы: Вершы. — Мн., 1975. Усе работы добрыя: Вершы. — Мн., 1977. Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініацюры. — Мн., 1978. Хто нам дом пабудаваў. — Мн., 1978. Стрэчанне:Вершы. — Мн., 1981. Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра. — Мн., 1984. Карэнні:Вершы, байкі, паэмы. — Мн., 1986. Гекзаметр баразны: Вершы. — Мн., 1988.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з грузінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы