Малое Вольжава, Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда.
Гісторыя Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай.
У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе ў лідскай парафіі згадваецца двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія лідскага. Дарога з Ліды да Белагруды цягнулася каля Раклёўцаў далей на Ольжаў-Нелюбоўскіpawet.net.
На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары.
Насельніцтва 1921 год — 53 чал. 1996 год — 56 чал. (27 двароў) 2004 год — 34 чал. (21 двор) 2009 год — 24 чал.
Крыніцы
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4 Лаўрэш Леанід. Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3(91). С. 33-43. // на pawet.net
Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет