Пясчаны скакун, арэнарыя (Cicindela arenaria viennensis) — насякомае атрада сямейства .

Апісанне Жук даўжынёй 6,5—10 мм. Верх медна-зялёны, матавы. Надкрылы з 2 тонкімі, вельмі выгнутымі белымі перавязямі і верхавінкавай плямай. Сярэдзіна пярэдняспінкі з рэдкімі белымі валаскамі, на надкрылах грубая рэдкая пункціроўка. Ніз і ногі зялёныя з металічным бляскам, стэрніты грудных сегментаў і бакавая паверхня брушка пакрыты доўгімі белымі валаскамі. Аснова ротавых частак і верхняя губа белыя.

Арэал Трапляецца ад Сярэдняй і Паўднёвай Еўропы да Заходняй Сібіры. У Беларусі адзначаны ў наваколлі Салігорска і Пінска.

Жыве на сухіх сыпучых пясках па берагах вадаёмаў, пясчаных кар’ераў.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі Песчаный скакун // Красная книга Рязанской области

Катэгорыя:Скакуны (род жукоў) Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1781 годзе