Карл Філіп Тэадор (; , замак Дрогенбос, каля Бруселя — , Мюнхен) — герцаг Юліх-Берга, курфюрст Пфальца з 1742 года (як Карл IV Тэадор), па выніках вайны за баварскую спадчыну (з 1777 года) — курфюрст Баварыі (як Карл II Тэадор).
Карл Тэадор быў сынам Іагана Хрысціяна Пфальц-Зульцбахскага і Марыі Генрыэты дэ ла Тур д’Авернь, спадчынніцы маркграфства Бергенскага (па лініі маці, з дому Ліняў).
Біяграфія Пасля смерці маці ў 1728 годзе Карл Тэадор у 4-гадовым узросце атрымаў у спадчыну маркграфства Берген-оп-Зом, гарадок у Паўночным Брабанце. Праз 5 гадоў памёр яго бацька, і маленькі Карл Тэадор стаў пфальцграфам Зульцбахскім.
31 снежня 1742 года памёр курфюрст Пфальцкі Карл III Філіп, апошні прадстаўнік лініі пфальцграфаў Нойбургскіх дынастыі Вітэльсбахаў, і тытул курфюрста перайшоў у наступную па старшынстве лінію гэтага дому пфальцграфаў Зульцбахскіх. Так Карл Тэадор стаў курфюрстам Пфальца пад імем Карл IV.
Карл Тэадор быў адным з асвечаных манархаў Еўропы. Больш за ўсё яго займала падтрыманне Мангейма на ўзроўні іншых еўрапейскіх сталіц эпохі Асветніцтва. Ён заснаваў у Мангейме акадэміі навук і выяўленчых мастацтваў, апекаваўся прыдворнымі музыкантамі, шчодра адорваў Вальтэра і перапісваўся з ім. На лета перабіраўся са сваім дваром з Мангеймскай рэзідэнцыі ў Шветцынген.
Разам з тытулам курфюрста да яго перайшоў таксама тытул герцага Юліха і Берга. Сведчанне архітэктурных густаў Карла Тэадора — мініяцюрны палац Бенрат, выбудаваны ім для пражывання падчас прыездаў у Юліх-Берг.
У 1777 годзе пасля смерці апошняга курфюрста Баварыі з баварскай лініі Вітэльсбахаў Максіміліяна III Іосіфа Карл Тэадор стаў курфюрстам і герцагам Баварыі пад імем Карл II і пераехаў у Мюнхен, што справакавала т. зв. бульбяную вайну. Карл IV Тэадор пахаваны ў крыпце Тэатынеркірхэ ў Мюнхене.
Спасылкі
Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Герцагі юліхскія Катэгорыя:Герцагі бергскія Катэгорыя:Курфюрсты пфальцкія Катэгорыя:Курфюрсты баварскія