Дзе́вінскае, Дзе́віна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса.
Назва Побач з паўднёвай канцавінай Дзевінскага возера знаходзіцца вёска Дзевіна, назва якой звязаная з назвай возера.
Згодна з В. Жучкевічам, аснова назвы вёскі Дзевіна відавочная — дзева — з фармантам прыналежнасціВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 94..
Пра каменнага ідала, якога патапілі, вядома таксама і з-над Богінскага возера каля Відзаў, недалёка ад літоўскай мяжы. У 1970-я гады ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду быў скінуты каменны ідал «Стод»Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813..
Гідраграфія Плошча паверхні возера 2Оршанский лесхоз км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Найбольшая глыбіня возера 9,6 м, сярэдняя 4,9 м. Плошча вадазбору 26,9 км² у межах Лучоскай нізіны. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—8 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 60 (месцамі да 200) метраў. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Прыбярэжная зона дна возера пясчаная, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем і гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць рака Глухая (з возера Ардышэва), ручаі, каналы, на поўначы выцякае рака Дзевінка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці да 25 м ад берага і да глыбіні 1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, лінь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Замасточча, Дзевіна, Сімахі. Возера Дзевінскае ўваходзіць у зону адпачынку «Дзевіна»База адпачынку «Дзевіна».
Літаратура
Спасылкі Дзевінскае
Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Аршанскага раёна