Пётр Паўлавіч Матус (н. , гарадскі пасёлак Рось, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1995, Рознасныя схемы на адаптыўна-часавых сетках для краявых задач матэматычнай фізікі), прафесар (1996), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017).

Біяграфія Скончыў БДУ (1975). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальных метадах для задач матэматычнай фізікі і матэматычным мадэляванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, даследаваў каэфіцыентавую ўстойлівасць дыферэнцыяльна-аператарных і аператарна-рознасных схем.

Навуковыя працы Об одном классе разностных схем на составных сетках для нестационарных задач математической физики // ДУ. 1990. Т. 26, № 7; Сильная устойчивость дифференциально-операторных и операторно-разностных схем // Докл. РАН. 1997. Т. 356, № 4 (разам з А.Самарскім і П.Вабішчэвічам); Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Росі Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі