До́брына — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км на паўднёвы захад ад Віцебска, каля вёсак Асінаўка і Добрына.

Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,59 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 3,69 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м, сярэдняя 3м. Плошча вадазбору 15,2 км². Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн. м³.

Катлавіна Добрына лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 20 метраў, спадзістыя. Ва ўсходняй частцы возера схілы стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўднёвай частцы возера месцамі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. На мелкаводдзі дно возера пясчанае, на большых глыбінях выслана сапрапелем і гліністым ілам (у паўднёвай частцы).

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у паўночнай частцы выцякае рака Дабрэйка (прыток Заходняй Дзвіны).

Добрына зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—6 (месцамі да 20) метраў ад берага і да глыбіні 1 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Рачэўскі А. М. Добрына //

Спасылкі Возера Добрына Озёра Витебского района

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна