Уільям Лаян Макензі Кінг (, , г. Кітчэнер, Канада — , Чэлсі, Квебек, Канада) — канадскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 1909—1911 гадах міністр працы.
У 1919—1948 гадах лідар Ліберальнай партыі.
У 1921—1926, 1926—1930 і 1935—1948 гадах прэм'ер-міністр Канады.
У Другую сусветную вайну праводзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, паслы вайны — на ажыццяўленне сацыяльных рэформ у краіне, умацаванне яе міжнароднага прэстыжу (у 1945 годзе Канада была адной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства канадскай нацыі (у 1946 годзе прыняты закон аб канадскім грамадзянстве).
Гл. таксама Макензі, прозвішча
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Катэгорыя:Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Канады Катэгорыя:Міністры замежных спраў Канады Катэгорыя:Міністры працы Канады