Лю́сіна (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Люсінскага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ганцавіч, за 262 км ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).
Гісторыя
У 1902—1904 гадах у Люсіна настаўнічаў Якуб Колас, у аповесці «У палескай глушы» (першай з трылогіі «На ростанях») вёска выведзена пад назвай Цельшына. На будынку школы мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Транспарт На паўднёвым усходзе ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Люсіна.
Вядомыя асобы Андрэй Рылка — ксёндз, з 25.7.2015 рэктар Міждыяцэзіяльнай найвышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску
Насельніцтва 564 двары, 1506 жыхароў (14.10.2009)
Літаратура — С. 408.
Спасылкі
Катэгорыя:Люсінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна