Турка́на (саманазва Niturkana) — народ з групы нілотаў у Кеніі і Эфіопіі. Колькасць – 1068 тысяч чалавекTurkana. Належыць да эфіопскай пераходнай расы. Размаўляюць на мове туркана.

Асноўны занятак – качавая жывёлагадоўля. Жытло робяць з сухога гною.

Сацыяльная арганізацыя – родаплемянныя групы, на чале якіх стаяць правадыры. Характэрныя мужчынскія ўзроставыя групы.

Пашыраныя шматлікія ўпрыгожанні, дзіўныя прычоскі, расфарбоўка цела вохрай. Традыцыйны напой – свежая кроў хатняй жывёлы.

Катэгорыя:Народы Эфіопіі Катэгорыя:Народы Кеніі Катэгорыя:Нілоты