Поль-Фердынанд Гашэ (; ) — французскі ўрач, апошні ўрач Вінцэнта ван Гога ў час яго знаходжання ў Авер-сюр-Уазе. Таксама вядомы як вялікі знаток імпрэсіянісцкага мастацтва і жывапісец-аматар. Пісаў карціны пад імем «Пол ван Рэйсел», гэта значыць «Пол з Рэйсела» (Рэйсел — фламандская назва горада Ліль, дзе нарадзіўся Гашэ).

Біяграфія Поль Гашэ нарадзіўся і вырас у Рэйселе. У 1844/1845 годзе яго сям’я пераехала ў Мехелен, куды бацька Гашэ быў адпраўлены, каб прыступіць да працы ў новым аддзеле фірмы, дзе ён працаваў.

Вышэйшую адукацыю і статус бакалаўра мастацтваў Поль атрымаў у Парыжы, у Сарбоне. Некаторы час працаваў у парыжскіх псіхіятрычных бальніцах Піцье-Салпетр’ер і Бісетр. Сярод яго настаўнікаў быў вядомы французскі ўрач-гастраэнтэролаг Арман Трусо.

Вярнуўшыся ў Парыж, Гашэ заняўся прыватнай практыкай. Ён быў асабіста знаёмы з Гюставам Курбэ, Вікторам Гюго, Полем Сезанам. Сябрам доктара быў фармацэўт і прадпрымальнік Анры Нестле, заснавальнік знакамітай кампаніі «Nestlé» па вытворчасці прадуктаў харчавання. Першапачаткова кампанія займалася вырабам малочных сумесяў для кармлення грудных дзяцей, і Гашэ нярэдка прапісваў іх сваім дзецям-пацыентам.

Калі французскі мастак і гравёр Шарль Мерыён трапіў у вар’ятню, Гашэ праводзіў з ім шмат часу. Ён жа назіраў за выздараўленнем Агюста Рэнуара ад пнеўманіі ў 1882 годзе. Нарэшце, ён спрабаваў адгаварыць Эдуара Манэ ад ампутацыі нагі, аднак мастак настаяў на сваім, перанёс цяжкую аперацыю і неўзабаве памёр.

Памёр Поль Гашэ 9 студзеня 1909. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Зноскі

Літаратура Anne Distel & Susan Alyson Stein: Cézanne to Van Gogh: The Collection of Doctor Gachet, Metropolitan Museum of Art, New York 1999, ISBN 0-87099-903-6

Катэгорыя:Медыкі Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Калекцыянеры Францыі