Хальказі́н, халькацыт, медны блішчак ( — медзь;) — мінерал, сульфід медзі СuS; адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі).

Крохкі. Непразрысты. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, зерні, налёты, скарынкі. Паходжанне яго гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Утрыманне медзі (Сu) — 79,8 %, серы (S) — 20,2 %, прымешкі серабра, жалеза, кобальту, нікелю, мыш'яку, золата.

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях — рамбічнай і гексаганальнай. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць — 2—3 па шкале Моаса; шчыльнасць — 5,5—5,8 г/см³. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Выкарыстоўваецца для выплаўлення медзі. У Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітоідах крышталічнага фундамента.

Літаратура

Спасылкі Хальказін у базе webmineral.com ХАЛЬКОЦИТ // Энцыклапедыя Кругасвет КаталогМинералов.Ru

Катэгорыя:Мінералы медзі Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды