Юнона — у старажытнарымскай міфалогіі багіня месяца, заступніца жанчын і мацярынства; ахоўніца шлюбу, замужніх жанчын і рожаніц; жонка і сястра вярхоўнага бога Юпітэра. Разам з Юпітэрам і Мінервай складала Капіталійскую трыяду. У яе гонар рымскія жанчыны 1 сакавіка адзначалі сямейнае свята — т.зв. «матраналіі».
Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
Катэгорыя:Багіні ў рымскай міфалогіі Катэгорыя:Багі кахання і шлюбу Катэгорыя:Багі паводле алфавіта